Беларуская Служба

Сенатар Богдан Кліх: Мы не пакінем грузінаў сам-насам з праблемамі

15.05.2024 11:01
Ужо месяц у Грузіі працягваюцца пратэсты супраць закона аб «замежных агентах», пакуль – безвынікова.
Ужо месяц у Грузіі працягваюцца пратэсты супраць закона аб «замежных агентах»PAP/EPA/DAVID MDZINARISHVILI

Старшыня сенацкай Камісіі па замежных справах і Еўрасаюзе Богдан Кліх (Bogdan Klich), які знаходзіцца ў Тбілісі, крытычна ацэньвае дзеянні грузінскіх уладаў. Нагадваем, учора тамтэйшы парламент у трэцім чытанні прыняў закон аб «замежных агентах», супраць якога ўжо некалькі месяцаў у Грузіі праходзяць буйныя пратэсты.

На думку польскага сенатара, Еўрасаюз і ЗША павінны заняць цвёрдую пазіцыю па гэтай справе, бо палажэнні закона аб «замежных агентах» супярэчаць каштоўнасцям ЕС. Палітык таксама запэўнівае, што ні Польшча, ні Еўрасаюз не пакінуць грузінаў сам-насам з іхнымі праблемамі:

- Мы не пакінем іх адных, у гэтым няма ніякіх сумневаў. Мы ўвесь час былі з імі – яшчэ да 2008 года. У сваю чаргу ў 2008 годзе мы дадаткова мабілізавалі сусветную грамадскую думку да падтрымкі Грузіі.

Частка каментатараў адзначае, што дзеянні ўрада інспіраваныя Масквой і асцерагаецца, што рэакцыя Еўрасаюза і НАТА, як у 2008 годзе падчас грузіна-расійскай вайны, можа быць недастатковай.

У сваю чаргу, некаторыя еўрапейскія палітыкі прагназуюць, што інтэграцыйныя працэсы Грузіі ў Еўрасаюз могуць запавольвацца.

IAR/аз

Парламент Грузіі прыняў законапраект аб «інаагентах»

14.05.2024 16:41
Тым часам у цэнтры Тбілісі  не спыняюцца масавыя акцыі пратэсту супраць гэтага закону.