Беларуская Служба

PKP Intercity заахвочвае палякаў карыстацца чыгункай падчас майскіх святаў

27.04.2024 11:01
Перавозчык плануе павялічыць колькасць цягнікоў, падоўжыць іх маршруты і ўзмоцніць рэгулярныя курсы дадатковымі вагонамі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Aleksandra Sobol/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польская чыгуначная кампанія PKP Intercity заахвочвае палякаў карыстацца чыгуначным транспартам падчас доўгіх майскіх выходных. Перавозчык паведамляе, што ў бліжэйшы тыдзень павялічыць колькасць цягнікоў, падоўжыць іх маршруты і ўзмоцніць рэгулярныя курсы дадатковымі вагонамі.

Прэс-сакратар кампаніі Цэзары Новак паведаміў, што гаворка ідзе пра цягнікі, якія абслугоўваюць самыя папулярныя маршруты, у тым ліку Варшава – паўвостраў Гель, Варшава - Гдыня і Познань - Гдыня.



У доўгія выходныя таксама будуць падоўжаны некаторыя маршруты цягнікоў, каб пасажырам было лягчэй дабрацца да турыстычна прывабных месцаў. Напрыклад, цягнік Marszałek Piłsudski па маршруце Кракаў Галоўны  - Варшава Гданьска 4 траўня будзе курсіраваць па падоўжаным маршруце, то бок ажно да Ольштына.

Дзяржаўны перавозчык таксама заахвочвае карыстацца льготнымі квіткамі, прапанаванымі PKP Intercity.

IAR/аз