Беларуская Служба

Сталі вядомыя новыя дэталі візіту прэзідэнта ЗША Джо Байдэна ў Польшчу

16.02.2023 15:09
Усе ахвотныя жыхары Польшчы маюць магчымасць асабіста прыйсці паслухаць прамову Байдэна. 
Joe Biden przyleci do Polski w poniedziałek, 20 lutego, wieczorem. Jego delegacja potrwa do środy 22 lutego
Joe Biden przyleci do Polski w poniedziałek, 20 lutego, wieczorem. Jego delegacja potrwa do środy 22 lutegoPAP/EPA/MADE NAGI/POOL

Пасол ЗША ў Польшчы Марк Бжэзінскі паведаміў новыя дэталі візіту прэзідэнта ЗША Джо Байдэна ў Польшчу, запланаванага ў гадавіну нападзення Расіі на Украіну.

Пасол расказаў, што Байдэн прыбудзе ў Варшаву ўвечары 20 лютага. Яго галоўнае выступленне запланаванае на аўторак, 21 лютага, на вечар на тэрыторыі Каралеўскага палацу. Паводле Марка Бжэзінскага, гэта гістарычная падзея, бо ніколі раней прэзідэнт ЗША не прыязджаў у Польшчу двойчы на працягу аднаго года. Папярэдні візіт меў месца ў сакавіку 2022 года.

Амерыканскі пасол таксама зазначыў, што ўсе ахвотныя жыхары Польшчы маюць магчымасць асабіста прыйсці паслухаць прамову Байдэна. Для гэтага неабходна загадзя зарэгістравацца праз спецыяльную форму ў інтэрнэце. Пасольства папярэджвае, што плануюцца строгія меры бяспекі ў месцы выступлення Байдэна.

Таксама з'явіліся неафіцыйныя паведамленні, што Джо Байдэн можа сустрэцца ў Польшчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Украінскі і польскі бакі пакуль што ўхіляюцца ад адказу на гэтае пытанне.

Прэзідэнт ЗША завершыць візіт 22 лютага.

вс